У аўторак 20 верасня ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшло некалькі цікавых мерапрыемстваў з удзелам вучняў 5-11 класаў.
Удзельнікі анлайн-акцыі "Натхненыя Бацькаўшчынай" падчас яе правядзення маглі карыстацца любым мабільным дадаткам, каб знайсці звесткі пра паэтаў і пісьменнікаў Барысаўшчыны. Некаторыя імены былі добра знаемыя ўдзельнікам акцыі, а некаторыя яны чулі ўпершыню, таму было вырашана правесці ў бліжэйшы час сустрэчу з малавядомай, але вельмі таленавітай паэткай Леляй Багдановіч.
Месцам правядзення гастранамічнага фэсту" Беларуская кухня" стала школьная сталовая. Вучні 8 класа падрыхтавалі для яе наведвальнікаў прэзентацыю страў беларускай кухні.
З мэтай узбагаціць веды вучняў відамі і формамі вуснай народнай творчасці была праведзена квест-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа".
Свой талент мастакоў-дэкаратараў, якія добра валодаюць беларускай мовай, вучням удалося прадэманстраваць падчас правядзення прэзентацыі віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове".