Для ўдзелу ў адкрытай дыстанцыйнай акцыі "Чытаем вершы пра родную мову" вучні выбралі вершы Пімена Панчанкі і Алеся Бачылы, у якіх аўтары выказваюць захапленне прыгажосцю роднай мовы, любоў да яе, усведамленне адказнасці за лёс роднага слова.
Вучні 2 "Б" класа ўдзельнічалі ў віктарыне "Каб мова родная гучала". Віктарына садзейнічала развіццю камунікатыўных навыкаў, навыкаў творчага мыслення, узбагачэнню слоўнікавага запасу. Розныя цікавыя заданні выконвалі, на розныя займальныя пытанні адказвалі ўдзельнікі віктарыны "Моўныя скарбы". Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў віктарыны!