Государственное учреждение образования "Средняя школа №25 г.Борисова"
телефон: 79 68 00
email: school25@rooborisov.by
222511, Минская область, г.Борисов, ул.Трусова, д.20А

Да нас завітала сучасная беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая

05.10.2023
Да нас завітала сучасная беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Сёння да нас у школу завітала сучасная беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якая з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пісьменніца мае шмат узнагарод за свае творы. Так у 2020 годзе Кацярына стала лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі і пераможцам ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (За кнігу-квэст "Ключ ад Вялікай Каштоўнасці")


А сення вучні 3, 4 і 5-ых класаў установы адукацыi адправіліся ў цудоўную вандроўку па старонках дзіцячых кніг. Разам з Выхуцікам, галоўным героем кнігі “Палёт на Выхуцію”, наведалі незвычайную планету. Пазнаёміліся з чароўнымі каралямі і феямі. З гэтымі і іншымі героямі твораў дзеці яшчэ раз акунуліся ў родную мову, пачулі яе прыгожае гучанне, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з новымі творамі на беларускай мове. Чым жа яшчэ зацікавілі кнігі Хадасевіч-Лісавой? А тым, што яны інтэрактыўныя. Пісьменніца прапаноўвае не проста чытаць яе гісторыі, а яшчэ ўдзельнічаць у конкурсе, гуляць у гульню (якая уключана ў кнігу)праходзіць квэст, скачваць размалёўкі, глядзець буктрэйлер.
Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Галоўным вынікам стала цікавасць дзяцей да творчасці Кацярыны, аб чым сведчыла тое, што яны набылі кнігі пісьменніцы, атрымалі аўтограф і, з вялікім задавальненнем, рабілі сэлфі з аўтарам. А яшчэ вучні паабяцалі падпісацца ў Інстаграм на Кацярыну Хадасевіч-Лісавую і дзяліцца з ёй сваімі ўражаннямі ад прачытанага.
Вялікі дзякуй пісьменніцы за цікавую сустрэчу!

Версия сайта для слабовидящих