Сёння вучні 5-х і 6-х класаў паўдзельнічалі ў віктарыне "Мне засталася спадчына". Падчас яе дзеці паказалі добрыя веды па беларускай літаратуры, папрактыкаваліся ў перакладзе слоў, з захапленнем адгадвалі беларускія загадкі. Самыя актыўныя атрымалі прызы.