22 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы праводзіўся раённы паэтычны конкурс чытальнікаў "Акрыляе роднае слова". У выкананні вучняў школ і гімназій гучалі творы беларускіх аўтараў, як знак удзячнасці тым, хто змагаўся і набліжаў Перамогу, як помнік іх бессмяротнай мужнасці і трываласці. Нашу школу у конкурсе прадставілі Дышлевіч Аліса (1 Г клас) і Дземчанкаў Уладзіслаў (9 Г клас). Выступленне Уладзіслава адзначана дыпломам 2 ступені. Віншуем Уладзіслава і педагога Смірнову Н.