Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца толькi тым, хто шчыра любiць i глыбока вывучае родную мову i лiтаратуру.
У рамках "Тыдня беларускай мовы" для вучняў 7-х класаў прайшло мерапрымства "Скарбы роднага слова". Гэты турнiр вылучыў сапраўдных рыцараў, шчыт i меч якiх - глыбокае веданне роднай беларускай мовы.Вучнi 4 "А" класа прынялi ўдзел у вiктарыне "Знаўцы беларускай мовы". Яны з захапленнем складалі прыказкi, адгадвалi загадкi. Пераможцы вiктарыны атрымалi дыпломы. Вучні 6"Б" класа актыўна, з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Родная мова- думак аснова", якое было прысвечана роднай мове. Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. Яшчэ раз усе ўпэўніліся ў тым, што наша мова прыгожая, чароўная, мілагучная.