Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару
"Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару" - пад такім дэвізам прайшоў яшчэ адзін дзень Тыдня роднай мовы. Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" сабраў у адной аўдыторыі ўсіх тых, хто спрабуе свае сілы ў напісанні сачыненняў. У кароткіх эсэ вучні разважалі пра значнасць для кожнага такіх катэгорый, як радзіма, патрыятызм, родная мова. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у незвычайным праекце па стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў "Мае любімае слова па-беларуску".
Падчас правядзення квэста "Калейдаскоп беларускіх прыказак і прымавак" панавала атмасфера творчасці, супрацоўніцтва і добразычлівасці. Вучні 1- 4 класаў з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, якія дапамаглі ім папоўніць свой слоўнікавы запас новымі залацінкамі народнай мудрасці, прыказкамі і прымаўкамі.